Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1406—1408 была выклікана бояззю Масквы далейшага ўзмацнення ВКЛ пасля канчатковага падпарадкавання вялікім князем Вітаўтам у 1404 г. Смаленскага княства. У лютым 1406 г. Вітаўт напаў на Пскоў, што выклікала ў маі беспаспяховы паход вялікага князя маскоўскага Васіля І на Вязьму і Сярпейск. У […]
Перыяд ВКЛ
На чале дзяржавы стаяў вялікі князь, або, як яго ад XV ст. называлі дзяржаўныя дакументы, гаспадар. Ён быў носьбітам вярхоўнай улады. Яго гаспадарскі суд быў вышэйшай і канчатковай судовай інстанцыяй. У часы Гедзіміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. З часоў Гедзіміна ўсталяваўся парадак, паводле якога велікакняжацкі трон […]
Прававая сістэма ВКЛ сфарміравалася на падставе мясцовага звычаёвага права, прававых актаў дзяржаўных і судовых органаў. У ВКЛ з 2-й паловы XIII ст., побач са звычаёвым правам, утвараецца і пісьмовае права, зафіксаванае ў дакументах-граматах (прывілеях). Спачатку складваліся дагаворы вялікага князя з баярствам з асобных земляў (Полацкай, Смаленскай і інш.), якія гарантавалі […]
Калыскай усходнеславянскага i беларускага кнiгадрукавання стала Прага, а потым і Вiльня. Станаўленне кнiгадрукавання на беларускiх землях у iх сучасных межах адбываецца з сярэдзiны XVI ст. i звязана з уздымам рэфармацыйнага руху ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. У другой палове XVI – першай палове XVII ст. на тэрыторыi заходняй Беларусi, дзе дзейнiчалi […]
Канцылярыя ВКЛ – дзяржаўная ўстанова, якая дакументацыйна забяспечвала дзейнасць цэнтральных органаў улады і кіравання, гаспадара і паноў-рад. Канцылярыя была задзейнічана ў сферы ўліку дзяржаўнай маёмасці і працы пасольскай службы. Удзел персаналу канцылярыі ў сферы ўліку дзяржаўнай маёмасці, відавочна, трэба звязваць са старой традыцыяй, калі такія віды дзейнасці, як сам улік […]
Пасля смерці князя Яраслава (1320) Віцебск паводле спадчыны перайшоў да вялікага князя Альгерда і такім чынам далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1341 годзе віцебляне на чале з Альгердам дапамаглі Пскову ў барацьбе супраць крыжакоў. З 1345 года горад знаходзіўся ва ўладанні Андрэя Альгердавіча. Паводле гістарычных крыніц, у 1351 годзе […]
Войска ВКЛ складалася з вайсковых фарміраванняў усіх зямель дзяржавы. Станаўленне вайсковай арганізацыі ВКЛ адбывалася ў некалькі этапаў. Да канца 14 ст. акрамя дружын з літоўскіх і славянскіх зямель дзяржавы, шырока выкарыстоўвалася ўсеагульнае народнае апалчэнне – пагоня, якая была найбольш архаічнай формай вайсковай мабілізацыі. Як сведчыць прывілей Ягайлы 1387, у пагоні, у […]
Прыход да ўлады Альгерд быў сынам князя Гедзіміна. Ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і неўзабаве стаў княжыць у Віцебску. Альгерд таксама меў вялікі ўплыў на Полацак, дзе ўладарыў ягоны сын Андрэй. Пазней Альгерд атрымаў ад бацькі Крэўскае княства. Усё гэта давала яму падставы лічыць сябе прэтэндэнтам на вялікакняскую карону. Аднак […]
Развіццё рамёстваў Магдэбургскае права спрыяла развіццю рамяства, якое было асноўным заняткам мяшчанаў. У тагачасных беларускіх гарадах працавалі майстры каля 200 спецыяльнасцяў. Да прыкладу, у Магілёве іх налічвалася болей за 80: збройнікі, ліцейнікі, муляры, кафляры, разьбяры, катляры, каптаннікі, сярмяжнікі, саф’яннікі, півавары ды інш. Найбольшым попытам карысталіся вырабы кавалёў, краўцоў, шаўцоў, гарбароў, ткачоў […]