Прагнучы прарвацца ла Балтыйскага мора, Маскоўская дзяржава ў 1558 г. напала на Інфлянты (Лівонію) – канфедэрацыю з пяці прыбалтыйскіх княстваў. Войскі Івана IV захапілі Нарву і Дорпат (Тарту). Спадзеючыся на падтрымку, інфлянцкі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага Княства Літоўскага. Гетман Мікалай Радзівіл Руды павёў ліцьвінскія палкі на дапамогу суседзям. У […]
Перыяд ВКЛ
Вялікі князь На чале дзяржавы стаяў вялікі князь, або, як яго ад XV ст. называлі дзяржаўныя дакументы, гаспадар. У часы Гедзіміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Пасля смерці Вітаўта манарха выбіралі, але толькі з дынастыі Ягайлавічаў. 3 часам усё больш складаныя патрэбы нутраной і замежнай палітыкі дзяржавы прывялі да ўтварэння шэрагу пасадаў […]
Гарадзельская унія 1413 года, саюз ВКЛ з Польшчай, юрыдычна замацаваны ў 3 граматах (прывілеях) 2 кастрычніка 1413 г. Для абмеркавання далейшых дачыненняў Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства ў 1413 г. у замак Горадля на Заходнім Бугу з’ехаліся манархі, паны і баярства абедзвюх краінаў. 47 ліцьвінскіх баярскіх родаў абмяняліся гербамі […]
Школы і калегіюмы Вялікае Княства Літоўскае мела разгалінаваную сістэму адукацыі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы розных роўняў. Гістарычныя крыніцы паведамляюць пра гарадскія школы пры цэрквах і касцёлах, праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах. Вядома пра існаванне школаў пры каталіцкіх храмах у Горадні, Полацку, Менску, Віцебску, Міры, Нясвіжы, Гайне, Мастах, Палонцы, Трабах, Зэльве, Лідзе, Слоніме, […]
Найвышэйшым судом дзяржавы быў створаны ў 1581 г. Трыбунал Вялікага Княства, або Галоўны трыбунальскі суд. Ён складаўся з суддзяў (па двое ад павета), якіх шляхта штогод выбірала на сойміках. Выбранымі маглі быць толькі народжаныя ў Княстве асобы, якія валодалі маёнткамі і добра ведалі мясцовыя звычаі і права. Яны ў сваю чаргу шляхам […]
У пачатковы перыяд ВКЛ складалася з удзельных княстваў, а таксама абласцей, змешчаных у федэратыўных адносінах з цэнтральнай уладай (Полацкая, Віцебская, Смаленская, Жамойцкая землі), і з тэрыторый уласна Літвы з часткай беларускіх земляў. Адмысловы аўтаномны статут мелі Кіеўская, Валынская і Падольская землі. Імі кіравалі князі – намеснікі. У XV у. Вітаўт […]
Бунт супроць Ягайлы Вітаўту выпаў цяжкі і драматычны шлях на вяршыню дзяржаўнай улады. Ягоны бацька Кейстут загінуў ад рук забойцаў падасланых Ягайлам. Вітаўт таксама быў зняволены ў Крэўскім замку, але здолеў вырвацца на волю. Ён не мог скарыцца з роляю Ягайлавага васала і не адпомсціць за бацькаву смерць. Шукаючы хаўруснікаў, Вітаўтспачатку […]
Агульнадзяржаўныя і гарадскія прывілеі вызвалялі купцоў Вялікага Княства ад мыта за правоз тавараў цераз дзяржаўную мяжу, а таксама давалі ім іншыя перавагі. Іншаземныя купцы не маглі гандляваць ураздроб, а павінны былі здаваць тавар гуртам (оптам), хоць для кірмашоў рабілі выняткі. Дзеля абароны ўласнага рынку існавалі своеасаблівыя «квоты» на продаж і […]
Клецкая бітва сталася першай буйной перамогай над крымскімі татарамі. Напалоханы хан Менглі-Гірэй пачаў мірныя перамовы і на нейкі час ператварыўся ў хаўрусніка Вялікага Княства Літоўскага. Летам 1506 г. на Беларусь рушыла 20-тысячная конная арда, якую вялі крымскія «царэвічы» Біці і Бурнаш. Супраць яе выйшлі харугвы наваградскага, гарадзенскага і менскага рушання. […]