У канцы XIV ст. Польскае Каралеўства перажывала надзвычай цяжкі перыяд. У 1382 г. яно засталося без уладара, а каралеве Ядзьвізе споўнілася толькі трынаццаць гадоў. Польшча страціла Сілезію, Памор’е і выйсце да Балтыкі. Яна апынулася перад пагрозаю заваёвы немцамі і страты незалежнасці. Шмат хто з буйных польскіх феадалаў бачыў выйсце ў […]
Перыяд ВКЛ
У Вялікім Княстве Літоўскім старабеларуская мова, якая была дзяржаўнай, здаўна афіцыйна звалася «рускай». Таму Біблія Ф. Скарыны і мае назоў «Руская». «Па-руску», «рускімі літарамі» патрабавала ад службоўцаў складаць дакументы наша тагачаснае заканадаўства. У Маскве мова нашых продкаў лічылася «літоўскай», і яе там слаба разумелі, патрабуючы ў паслоў або купцоў перакладніка. […]
Першы і другі Статуты дзяржавы Папярэднікам збораў нашых дзяржаўных законаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як Статуты Вялікага Княства Літоўскага, быў Статут вялікага князя Казіміра, уведзены пасля ўзгаднення з Панамі-Радай у 1468 г. Ён датычыў найперш дзейнасці судоў і рэгламентаваў павіннасці землеўласніка. Збор законаў быў напісаны на дзяржаўнай беларускай мове, таму […]
У палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства дамінавалі беларускія землі і наш народ. Цалкам заканамерна беларуская мова зрабілася ў краіне дзяржаўнай. Віленскі вялікакняскі двор здаўна быў беларускамоўным. Ад моманту стварэння ў XIV ст. вялікакняскай канцылярыі ў ёй выкарыстоўвалася тагачасная беларуская мова, якая была добра распрацаваная і цалкам магла забяспечваць […]
У сярэдзіне XVI ст. Вялікае княства Літоўскае падзялялася на ваяводствы, а тыя – на паветы. Ваяводстваў было чатырнаццаць: Амсціслаўскае (Амсціслаўскі павет), Берасцейскае (Берасцейскі і Пінскі паветы), Брацлаўскае (Брацлаўскі і Вінніцкі), Віленскае (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі), Віцебскае (Аршанскі, Віцебскі), Валынскае (Камянецкі, Луцкі, Уладзімірскі), Жамойцкае (Жамойцкая зямля), Кіеўскае (Кіеўскі, Мазырскі), Менскае (Менскі, Рэчыцкі), […]
Жыццё сялян, самага шматлікага саслоўя ў ВКЛ, уяўляла сабой цэласны комплекс асабістых, сваяцка-суседскіх, бытавых, прыродных, эканамічных, сацыяльных, прававых, ваенна-палітычных, рэлігійных, светапоглядных фактараў. У дакументах 14—1-й пал. 16 ст. сялян ВКЛ звычайна называлі «людзі», «смерды», «мужыкі», «падданыя», «хлопы» (апошнія 2 назвы сталі асноўнымі ў 17-18 ст.); у Жамойці ў 13-16 ст. […]
Сацыяльна-эканамічнай асновай развіцця беларускіх земляў у сярэднявечную эпоху з’яўлялася сельская гаспадарка. Вярхоўным уласнікам зямлі быў вялікі князь. Значным зямельным фондам валодалі былыя князі і сваякі князя, якіх звалі магнатамі. За ваенную і грамадзянскую службу князь надзяляў людзей зямлёй у часовае ці сталае карыстанне. Гэтых людзей звалі баярамі, а з XV […]
Гэты дзень, 8 верасня, з канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя многімі ў Беларусі адзначаецца як неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы. Гэтая дата выдзелена сярод іншых, таму што перамога ў Аршанскай бітве з`яўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі. Да гэтага іншыя буйныя перамогі беларусы, як […]
Літоўская метрыка (канцылярская кніга) — скарочаная назва Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, збору “сшыткаў і кніг” вялікакняскай канцылярыі ХV-ХVІІІ стагоддзяў, з копіямі дакументаў, што выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Паноў-Рады і соймаў. Дакументы падлягалі захаванню, неабмежаванаму ў часе. У складзе Метрыкі знаходзяцца агульназемскія і абласныя прывілеі, прывілеі гарадам і асобным […]